У Слоніме знайшлі пральную машыну XIX стагоддзя (фота)

Пральную машыну XIX стагоддзя — станок для выціскання вады з вымытай бялізны — знайшлі ў Слоніме. Працавала яна так. Вымытую бялізну прапускалі праз драўляныя валікі, круцячы за ручку. У выніку, вада выціскалася, і бялізна з другога боку выціскалкі выходзіла сухой.  Падобны станок каштаваў дорага, таму набыць яго маглі толькі заможныя людзі. На станку, які знайшлі ў Слоніме, ёсць знак замежнай фірмы “Anchor Brand.1896”.

Як паведамляе "Газета Слонімская", уладальнік рарытэта Сяргей Сыч яшчэ не вырашыў, ці перадаць рарытэт у мясцовы музей, ці прадаць.



Фота — gs.by