У слонімскіх лясах лавілі мясцовага "аўтарытэта", які ўцёк з аўтазака

Слонімскі "аўтарытэт", які неаднаразова адбываў пакаранне за розныя злачынствы, 40-гадовы Сяргей Быцко ("Быца") збег з-пад варты. Яго везлі ў аўтазаку з Баранавіч у Слонім, калі ён здолеў нейкім чынам вызваліцца і ўцячы ў лес.
Як паведамляе "Газета Слонімская", у Слонім былі сцягнутыя байцы АМАПу, якія займаліся пошукам Быцко, патруляваліся выезды і ўезды ў горад. Аднак знайсці ўцекача няўдалося.