У слуцкага пенсіянера знайшлі амаль 50 кг высушанай марыхуаны
Міліцыя затрымала пенсіянера са Слуцкага раёна Міншчыны. Ён захоўваў дома амаль 50 кг высушанай марыхуаны, паведамляе "Інтэрфакс". Як паведамляюць міліцыянты, 61-гадовы пенсіянер з мэтай збыту захоўваў у хаце і ў двары 48 кг 800 грам высушанай марыхуаны і 16 кг 500 грам нявысушанай марыхуаны.
Старога змясцілі ў ізалятар часавага ўтрымання, вядзецца расследаванне.
Старога змясцілі ў ізалятар часавага ўтрымання, вядзецца расследаванне.