У Слуцку адкрылі мемарыяльны знак на месцы гібелі вязняў мясцовага гета

Мемарыяльны знак адкрыўся на месцы гібелі вязняў Слуцкага гета. У 1941 годзе гітляроўцамі былі спаленыя і расстраляныя больш за 3 тысячы габрэяў – жанчын, старых і дзяцей.  16 верасня ў цэнтры Слуцка ў адкрыцці мемарыялу ўдзельнічалі прадстаўнікі мясцовых уладаў і кіраўніцтва габрэйскай абшчыны Беларусі. Яго пабудову прафінансавалі як арганізацыі, так і прыватныя асобы.

За апошнія пяць гадоў у нашай краіне ўсталяваныя каля 15 памятных знакаў на месцах гібелі габрэяў у гады Другой сусветнай вайны. У бліжэйшы час падобныя мемарыялы з’явяцца ў Віцебску і Мазыры.

БелаПАН