У Слуцку ўзарвалі штаб дывізіі, якой камандаваў Георгій Жукаў
Штаб кавалерыйскай дывізіі, якой у 1930-х гадах камандаваў Георгій Жукаў, а таксама шэраг іншых будынкаў былі ўзарваныя сапёрамі ў Слуцку. Памяшканні ўжо шэсць гадоў пуставалі і сталі разбурацца. Як паведамляе
"Народная газета", з рашэннем узарваць былы штаб Жукава былі згодныя не
ўсе. Частка ветэранаў вайны патрабавала захаваць будынак для гісторыі,
аднак да іх голасу ўлады не прыслухаліся.