У Слуцку затрымалі злачынцаў, якія заманьвалі ў пасткі дальнабойшчыкаў
Злачынную групу, якая займалася рабункамі і крадзяжамі, затрымалі ў Слуцку. На след злачынцаў удалося выйсці пасля таго, як яны заманілі ў пастку дваіх дальнабойшчыкаў.
Мужчыны прыехалі ў Слуцк, каб разгрузіць будаўнічыя матэрыялы. Вечарам яны пайшлі адпачыць у рэстаран, дзе пазнаёміліся з дзяўчатамі. Апошнія і заманілі іх у засаду на стадыён адной з мясцовых школ, дзе на кіроўцаў напалі трое невядомых. Дальнабойшчыкаў збілі, у іх адабралі ўсе каштоўныя рэчы.
Міліцыя спачатку знайшла дзяўчат, у кватэры якіх адшукаліся скрадзеныя рэчы. Пасля былі затрыманыя і астатнія злачынцы-жыхары горада Віцебска. Як адзначае тэлеканал ОНТ, усе яны беспрацоўныя ва ўзросце да 25 гадоў. Цяпер міліцыя высвятляе іх датычнасць да іншых злачынстваў.