У Слуцку зламыснік знёс з бальніцы кнігу скаргаў і прапановаў

Незвычайнае злачынства расследуе слуцкая міліцыя. Кнігу скаргаў і прапановаў скраў невядомы зламыснік з рэгістратуры жаночай кансультацыі Слуцкай цэнтральнай раённай бальніцы. Як паведамляе БелаПАН, кніга знікла 14 ці 15 снежня, але заява ў міліцыю паступіла толькі праз тыдзень. Распачатая крымінальная справа. Калі зламыснік будзе адшуканы, яму пагражае да двух гадоў пазбаўлення волі.