У Смалявічах суд апраўдаў актывіста, якога абавінавацілі ў брыдкаслоўі
Смалявіцкі раённы суд (Мінская вобласць) апраўдаў актывіста, абвінавачанага ў брыдкаслоўі.
7 жніўня ў горадзе прайшла акцыя пад назвай “Дзе святло?”, у якой удзельнічалі каля 60 маладых людзей. Яна была звязаная з тым, што мясцовыя ўлады эканомяць электрычнасць і ўжо трэці месяц на вуліцах не гараць ліхтары.
Моладзь выклала на зямлі з запаленых свечак пытанне “Дзе святло?”. Аднаго з удзельнікаў акцыі – Аляксандра Сырычко – затрымала міліцыя. У пастарунку на яго склалі пратакол аб хуліганскіх паводзінах.
Аднак суддзя ўлічыла сведчанні з боку абвінавачанага і апраўдала хлопца.
ПЦ “Вясна”