У Смаргоні асудзілі браканьера, якога па тэлефоне "здаў" невядомы
У Смаргоні разгледжаная адзіная сёлета крымінальная справа супраць браканьера. За забойства лася парушальніку прысудзілі крыху больш за 5 мільёнаў рублёў штрафу.
Цікава, што пра незаконнае паляванне праваахоўнікі даведаліся пасля ананімнага тэлефанавання. Пасля гэтага супрацоўнікі службы аховы прыроды разам з міліцыянтамі перакрылі дарогі з лесу каля вёскі Буякі.
На адной з дарог яны заўважылі машыну "Форд-Маверык", якая з патушанымі фарамі з'ехала ў бок Віліі. На беразе ракі браканьеры кінулі аўтамабіль і ўцяклі. Міліцыянты знайшлі у машыне тры стрэльбы і забітага лася.
Высветлілася, што гаспадар машыны пазычыў яе свайму сябру, які, у сваю чаргу, сцвярджаў, што забітага лася знайшоў у лесе. Аднак суд прызнаў ягоную віну. Мужчына збіраецца абскардзіць гэты прысуд, таму што не лічыць сябе вінаватым.
Сяргей Апановіч, Еўрарадыё, Гродна