У Смілавічах абрынулася 20-метровая воданапорная вежа (фота)
Здарэнне адбылося ўвечары 2 чэрвеня. На шчасце, пацярпелых няма.
Як інфармуе прэс-служба МНС, вежа была пабудаваная 44 гады таму. З-за здарэння без вады засталіся жыхары 10 трохпавярховых і 170 прыватных дамоў, некалькі навучальных установаў, дзіцячыя садкі. Праводзяцца рамонтна-аднаўленчыя працы. Людзей забяспечваюць вадой.
Прычына падзення воданапорнай вежы пакуль невядомая.
Нагадаем, Смілавічы — пасёлак гарадскога тыпу ў Чэрвеньскім раёне Мінскай вобласці.


Фота — mchs.gov.by