У сталіцы прайшоў пікет у падтрымку барацьбы з карупцыяй (фота)
Пікет у падтрымку барацьбы з карупцыяй у Беларусі прайшоў у суботу ў Мінску. Яго ўдзельнікі прапануюць кіраўніку дзяржавы замест "бессэнсоўнай перастаноўкі кадраў" у органах суда і пракуратуры "запрасіць у краіну заходніх спецыялістаў, каб яны ўладкавалі наша жыццё ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь".
Пра гэта гаворыцца ў адозве да прэзідэнта, прынятай 14 лютага падчас акцыі ў парку Дружбы народаў ад імя амаль 70 жанчын з розных рэгіёнаў краіны, што пацярпелі ад асабліва цяжкіх злачынстваў і не згодныя з рашэннямі судоў па сваіх грамадзянскіх справах і крымінальных справах сваіх блізкіх.
У дакуменце, у прыватнасці, гаворыцца, што жанчыны 14-ы раз звяртаюцца да Аляксандра Лукашэнкі, бо правы заяўнікаў, парушаныя органамі суда і пракуратуры, дагэтуль не адноўлены.
"Мы не давяраем кіраўніцтву Вярхоўнага суда і Генеральнай пракуратуры, якім вы даручылі разгляд нашых скаргаў. Бо чыноўнікі гэтых органаў вінаватыя ў парушэнні нашых правоў", — зазначаецца ў адозве. Яе аўтары лічаць, што "карупцыя і кругавая парука з'яўляюцца адной з прычын беззаконнасці ў органах суда і пракуратуры".
Жанчыны выказваюць сумненне ў тым, што ў атачэнні прэзідэнта ёсць прафесіяналы, бо "чыноўнікі пастаянна мяняюць пасады і кабінеты, а стан спраў толькі пагаршаецца". Падчас пікета яго ўдзельніцы нагадалі, што на імя Аляксандра Лукашэнкі яны адпраўлялі пасылку вагой прыблізна пяць кілаграмаў "з адпіскамі чыноўнікаў".
БелаПАН
Фота - bymedia.net