У сталіцы расце колькасць жанчын, якія церпяць ад раку малочнай залозы

У Мінску павялічваецца колькасць жанчын, якія церпяць ад раку малочнай залозы. Пра гэта паведаміў галоўны лекар гарадскога анкалагічнага дыспансера Зігмунд Гедрэвіч.

Толькі за апошнія пяць месяцаў 2008 года ўжо зарэгістраваныя 332 новых выпадкаў паталогіі. За аналагічны перыяд мінулага года рак малочнай залозы быў выяўлены ў 300 жыхарак сталіцы.

Спецыялісты звязваюць рост захворванняў з неспрыяльнымі экалагічнымі ўмовамі, а таксама з павелічэннем колькасці жанчын, якія паляць і ўжываюць спіртныя напоі, паведамляе агенцтва "Мінск-навіны".