У сталіцы ў гаражы на мужчыну абрынулася сцяна склепа, ён загінуў
У Мінску ў гаражы на мужчыну абрынулася сцяна склепа, ён загінуў. Трагічнае здарэнне адбылося ў другой палове дня 9 верасня ў раёне Украінскай вуліцы ў Завадскім раёне. Як інфармуе прэс-служба МНС, 46-гадовы машыніст турбіны філіі ЦЭЦ-3 прадпрыемства "Мінскэнерга" пашыраў склеп пад гаражом на прыватным падворку. У гэты момант на яго і зваліўся кавалак цаглянай сцяны (1,5 на 2 метры).
Цела з пад завалаў даставалі ратавальнікі. На гэта спатрэбілася некалькі гадзінаў.
Здымак з архіву.