У Сумскай вобласці Украіны скралі помнік Леніну, камуністы пратэстуюць
Помнік Леніну скралі невядомыя з пастаменту ва ўкраінскім горадзе Недрыгайлаў (Сумская вобласць).
Мясцовыя камуністы выступілі з пратэстам і запатрабавалі вяртання помніка “правадыру сусветнага пралетарыята” на месца. Яны абвінавацілі ў правядзенні акцыі “нашчадкаў бандэраўцаў”.
Акрамя таго, камуністы прыгадалі, што праз горад часта праязджае прэзідэнт Віктар Юшчанка, калі едзе ў сваю родную вёску Харужаўку. І якраз Юшчанка выказваў мясцовым чыноўнікам сваё незадавальненне існаваннем у цэнтры Недрыгайлава помніка Леніну.
Міліцыя злодзеяў пакуль не знайшла.
Інтэрфакс