У Светлагорскім раёне ілжэ-інкасатар абрабаваў філіял “Беларусбанка”

Ілжэ-інкасатар абрабаваў філіял “Беларусбанка” у пасёлку Сасновы Бор Светлагорскага раёна.  У абедзенны перапынак ён пастукаўся ў дзверы банка, назваўся інкасатарам і папрасіў адчыніць. Касірка адчыніла дзверы і ў гэты момант злачынца ўдарыў яе ў твар. Ён скраў 9 мільёнаў рублёў і ўцёк.

БелаПАН