У Светлагорскім раёне напярэдадні прыезду Лукашэнкі клеяць шпалеры
Да заўтрашняга прыезду кіраўніка краіны рыхтуюцца ў вёсцы Асташкавічы Светлагорскага раёна. Візіт Аляксандра Лукашэнкі прымеркаваны да адкрыцця аграгарадка і сучаснага малочнага комплекса на 600 галоў з даільнай заляй, малочным блокам і двума жывёлагодаўчымі памяшканнямі. Карэспандэнт Еўрарадыё пагутарыў з мясцовымі жыхарамі і даведаўся, што падрыхтоўка да візіту Лукашэнкі ідзе поўным ходам. Па ўсёй вёсцы людзі прыводзяць у належны выгляд вуліцы і платы, фарбуюць, косяць, прыбіраюць. Таксама прыводзяць у парадак і мясцовую школу. Яе за вечар і ноч плануюць цалкам абляпіць новымі шпалерамі. Шпалеры літаральна сёння прывезлі з Светлагорска.