У Светлагорску 76-гадовы мужчына хацеў спаліць былую жонку

У Светлагорску 76-гадовы мужчына стукнуў былую жонку металічнай трубой, а потым спрабаваў падпаліць кватэру. Суседзі выклікалі супрацоўнікаў “Аховы” і “хуткую дапамогу”.

Як піша сайт ranak.by, 75-гадовая жанчына прыехала да былога мужа з Гомеля, каб забраць некаторыя рэчы. Яны пачалі сварыцца, і мужчына нанёс ёй траўму, пасля чаго жанчына зачынілася ў адным з пакояў. Тады пенсіянер пачаў падпальваць кватэру з дапамогай газы.

Міліцыянты пагасілі агонь. Жанчыну даставілі ў раённую лякарню з выцятай траўмай галавы. Суседзі сведчаць, што раней за яе былым мужам падобнай агрэсіі не заўважалі.

Фота — femina.by