У Светлагорску прадпрымальнікі рыхтуюць страйк, які можа ахапіць усю краіну
Індывідуальныя прадпрымальнікі горада Светлагорск Гомельскай вобласці вырашылі з 1 верасня распачаць страйк з нявыплатай падаткаў. На такі крок яны пайшлі пасля сустрэчы з прадстаўнікамі мясцовых
уладаў, міліцыі і падатковай службы. На ёй прадпрымальнікі так і не
атрымалі адказу на галоўнае пытанне: “Калі будзе спынена бессаромная
канфіскацыя тавараў?”.
Толькі ў светлагорскай прадпрымальніцы Ірыны Савацеевай двойчы за паўтара месяца міліцыя і падаткавікі канфіскавалі тавар на агульную суму амаль 3 мільёны рублёў.
Пратэстуючы супраць канфіскацыяў, індывідуальныя прадпрымальнікі выходзілі 6 жніўня на галоўную плошчу горада да райвыканкаму. Тым часам, ідэю аб’яўлення страйку ўжо падтрымалі іх калегі з 18 гарадоў краіны.
БелаПАН