У Светлагорску прайшлі арышты ўдзельнікаў злачыннай наркаарганізацыі

Арышты ўдзельнікаў злачыннай наркаарганізацыі прайшлі ў Светлагорску. Яны займаліся не толькі пастаўкай наркотыкаў, але і іх распаўсюдам. Паводле звестак праваахоўных органаў, арганізацыя дзейнічала на працягу двух гадоў.  Як піша газета "СБ", гэта першая падобная злачынная арганізацыя, выяўленая ў нашай краіне. Яна ўяўляла сабой піраміду, наверсе якой былі двое лідэраў, якія кантралявалі пастаўкі і продаж наркотыкаў. Ім падначальваліся чатыры групы распаўсюднікаў, якія працавалі з іншымі звёнамі арганізацыі пад кіраўніцтвам "брыгадзіраў".

На цяперашні час устаноўленыя каля 20-ці ўдзельнікаў, а сярод іх і жанчыны. Большасць з іх ужо знаходзяцца за кратамі.