У Талачынскім раёне ў замкнёнай хаце згарэлі пакінутыя без нагляду дзеці
Пажар пачаўся, калі маці была на працы, а бацька пайшоў ў лес па дровы.
Трагедыя адбылася ў вёсцы Ваўковічы Талачынскага раёна. Бацькі пакінулі ў хаце без нагляду дваіх малых дзяцей. Маці была на працы, а бацька пайшоў ў лес па дровы. Чатырохгадовы хлопчык і двухгадовая дзяўчынка тым часам знайшлі запалкі…
Калі маці ўжо вярталася дадому, яна заўважыла, што з хаты ідзе дым. Жанчына разам са сваёй сястрой кінулася ратаваць малых, але з-за дыму не здолелі зайсці праз дзверы. Калі жанчыны разбілі акно, полымя ўжо ахапіла ўвесь дом. Да таго часу, як прыехалі пажарныя, у палаючай хаце ўжо абрынуўся дах і дзеці загінулі.