У танку на "Лініі Сталіна" зайшлі ліст, неадпраўлены 66 гадоў таму
У танку Т-44, які ставяць на ход на "Лініі Сталіна" пад Мінскам, знойдзены неадпраўлены 66 гадоў таму ліст. Механік-кіроўца піша ў Пензенскую вобласць, што вайна вось-вось скончыцца, што ён так хоча хутчэй вярнуцца і абняць маці, жонку і дачку. Далей тэкст перарываецца, ліст так і не быў дапісаны. Пасля вайны танк некалькі дзесяцігоддзяў прастаяў на пастаменце вайсковай часткі ў Полацкім раёне. Некалькі гадоў таму спецыялісты перавезлі рэдкую машыну на "Лінію Сталіна". Па звестках газеты "Рэспубліка", увогуле было выпушчана толькі 1823 такіх танка.