У трэнерскі штаб зборнай Беларусі па хакеі быў запрошаны Ігар Ларыёнаў

Легендарны савецкі і расійскі хакеіст, неаднаразовы пераможца чэмпіянатаў свету і Алімпійскіх гульняў, уладальнік Кубкаў Стэнлі Ігар Ларыёнаў прызнаўся, што яму нядаўна паступіла прапанова на час Алімпійскіх гульняў у Ванкуверы ўвайсці ў трэнерскі штаб зборнай Беларусі. "Тэлефанавалі з Беларусі, — перадае "Прессбол" словы Ларыёнава. — Прапанавалі стаць трэнерам-кансультантам алімпійскай зборнай. Але я адказаў ветлівай адмовай. Для таго каб працаваць з камандай на такім хуткаплынным турніры, трэба вельмі добра — лепш, чым я — ведаць хакеістаў, іх магчымасці і стыль гульні. Таму ўсё, чым змог дапамагчы беларусам, — даў рэкамендацыі па іншых кандыдатах на пасаду трэнера-кансультанта".