У Тураве міліцыя высадзіла з аўтобуса сябра ТБМ, які ехаў у Мінск
У Тураве (Гомельская вобласць) міліцыянты высадзілі з аўтобуса, які ехаў з Давід-Гарадка ў Мінск, сябра Таварыства беларускай мовы Мікалая Румянцава. Здарэнне адбылося ўчора вечарам. Румянцаў планаваў паўдзельнічаць у "Еўрапейскім маршы". Да Турава ён
дабраўся са сваёй вёскі Беражцы на ровары. Міліцыянты адвезлі актывіста
ў мясцовае аддзяленне міліцыі, нібыта, для размовы. Там у яго
цікавіліся мэтай паездкі ў сталіцу.
Міліцыянты паабяцалі, што калі Румянцаў з'явіцца дзе-небудзь на чыгуначным вакзале альбо аўтобусным прыпынку, яго абавязкова затрымаюць і "закрыюць не менш чым на суткі".
БелаПАН
Міліцыянты паабяцалі, што калі Румянцаў з'явіцца дзе-небудзь на чыгуначным вакзале альбо аўтобусным прыпынку, яго абавязкова затрымаюць і "закрыюць не менш чым на суткі".
БелаПАН