У Ваўкавыску дырэктарам пагражаюць штрафам за адмову "здаць" мерапрыемства
Падаткавая інспекцыя Ваўкавыска патрабуе ад кіраўнікоў прадпрыемстваў горада і раёна звестак аб правядзенні ўсіх урачыстых мерапрыемстваў. Робіцца гэта, нібыта, "у мэтах здзяйснення падаткавага кантролю". Дырэктары заводаў, фабрык мусяць штотыдзень не пазней як за 2 дні да пачатку правядзення ўрачыстасці прадстаўляць у адрас інспекцыі звесткі аб праводзімых вяселлях, юбілеях. Як адзначае "Белорусский партизан", пры гэтым падаткавікі не тлумачаць, якія менавіта звесткі ім трэба падаваць: колькасць супрацоўнікаў, якія плануюць паўдзельнічаць у свяце, меню ці агульную суму замовы.
Ваўкавыская падаткавая інспекцыя пагражае дырэктарам прадпрыемстваў адміністрацыйным пакараннем - штрафам у памеры ад 300 тысяч да мільёна рублёў у выпадку адмовы "здаць" святочнае мерапрыемства інспектарам.