У Веткаўскім раёне міліцыя затрымала тону рыбы з Расіі (фота, відэа)

Раніцай 5 снежня ў Веткаўскім раёне Гомельскай вобласці міліцыянеры затрымалі грузавы аўтамабіль Фольксваген-Крафтэр. Ім кіраваў 43-гадовы жыхар Добруша. Дакументаў на груз — больш за тону свежамарожанай рыбы — мужчына не меў.

Як інфармуе прэс-служба міліцыі Гомельскай вобласці, кіроўца з грузам спачатку апынуўся ў Веткаўскім РАУС, а пасля яго перадалі падаткавікам для далейшага разбіральніцтва.

Фота, відэа — uvd.gomel.by