У віцебскага актывіста канфіскавалі ўлёткі з цытатамі з Канстытуцыі

Улёткі з цытатамі з Канстытуцыі канфіскавала віцебская міліцыя ў актывіста новаўтворанай партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Канстанціна Іванова. У Дзень Канстытуцыі 15 сакавіка малады чалавек распаўсюджваў улёткі каля аднаго з гарадскіх універмагаў. Ахова крамы затрымала яго і перадала міліцыі. У аддзяленні Іванова пратрымалі дзве гадзіны і склалі пратакол аб канфіскацыі ўлётак. Актывіст падаў скаргу на "незаконнае ўтрыманне ў РАУС".

БелаПАН