У Віцебску 4 кандыдаты ад "Справядлівага свету" зняліся з выбараў
У Віцебску з выбарчай гонкі зняліся чатыры апазіцыйныя кандыдаты ў дэпутаты. Гэта Галіна Барэйка, Лідзія Сагідуліна, Галіна Багданава і Юлія Валадзько. Усе яны балатаваліся ў гарсавет ад Беларускай партыі левых "Справядлівы свет". Як паведаміў Еўрарадыё кіраўнік абласной партыйнай арганізацыі Мікалай Селівашка, прычынай стаў адміністрацыйны ціск на кандыдатаў.
Селівашка: Гэта звязана з тым, што ўсе яны працуюць. На другі ж дзень пасля рэгістрацыі іх выклікалі і правялі гутарку на прадмет зняцця: альбо праца, альбо ўдзел у выбарах...
Па словах Селівашкі, падобныя выпадкі ўціску адзначаліся і на ранейшых выбарах. Аднак на гэты раз партыйцы спадзяваліся, што з лібералізацыяй выбарчага заканадаўства заганная практыка спыніцца.
Зараз на Віцебшчыне прадстаўнікі партыі "Справядлівы свет" працягваюць выбарчую гонку ў 20 акругах рознага ўзроўню, у тым ліку 4 кандыдаты балатуюцца ў Віцебскі абласны савет.