У Віцебску актывісты выйшлі са сцягам на галоўную плошчу (фота)

У Віцебску на Дзень волі група маладых актывістаў выйшла на галоўную плошчу горада пад бел-чырвона-белым сцягам. Сваю акцыю яны назвалі "Патрыёты Беларусі". 
Хлопцы некалькі раз прайшлі вакол плошчы Перамогі, звярнуўшы на сабе ўвагу мінакоў, але не прыцягнулі ўвагі міліцыянтаў — праваахоўныя органы, пэўна, чакалі здзяйснення нейкай акцыі на плошчы Свабоды, і асноўныя сілы міліцыі былі сцягнуты менавіта туды.