У Віцебску махляры прапануюць ветэранам вайны матэрыяльную дапамогу

У Віцебску з'явіліся незвычайныя махляры. Яны наведваюць ветэранаў Вялікай Айчыннай і прапануюць ім… матэрыяльную дапамогу.  Падрабязнасці гэтай крымінальнай гісторыі паведамляе нашая карэспандэнтка Ядвіга Сташэўская:

“За грашыма махляры, якія выдаюць сябе за супрацоўнікаў ваенкамата ці сацыяльных службаў, запрашаюць ветэранаў прыйсці ў ваенкамат. Маўляў, грошы выдаткаваны з нагоды святкавання 90-годдзя Узброеных Сіл.

Нават прызначаюць дзень і час, калі дзядулі павінны наведаць ваенкамат. А самі ў той жа час наведваюць кватэры ветэранаў, каб скрасці іх баявыя ўзнагароды”.


У Віцебску ўжо зарэгістравана некалькі падобных выпадкаў. Дарэчы, махлярам пакуль не пашчасціла - калі ветэраны ішлі ў ваенкамат, дома заставаліся іх родныя.