У Віцебску мужчына зваліўся з 6-га паверха на дах крамы (фота)

45-гадовы мужчына зваліўся з акна сваёй кватэры. Ён апынуўся на ўзроўні другога паверха, на даху крамы, прыбудаванай да жылога дома. Мужчына атрымаў шматлікія траўмы. З даху яго знялі выратавальнікі і перадалі медыкам.


Фота — МНС