У Віцебску насупраць аддзялення міліцыі вывесілі бел-чырвона-белы сцяг
Учора ўвечары ў Віцебску з'явіўся чарговы бел-чырвона-белы сцяг. Акцыя стала часткай бел-чырвона-белага марафона ў гонар угодкаў абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.
На гэты раз, па словах віцебскага апазіцыянера Барыса Хамайды, ў прымацаванай да сцяга цыдулцы згадвалася імя палітычнага дзеяча БНР, мовазнаўцы, аўтара "Практычнай граматыкі беларускай мовы" Язэпа Лёсіка.
Цікава, што сцяг быў вывешаны на пяціпавярховым жылым будынку, што месціцца побач з міліцэйскім падраздзяленнем — аддзелам па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю, але міліцыянты заўважылі яго не адразу. Бел-чырвона-белы сцяг правісеў побач з аддзелам міліцыі 45 хвілін.
Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск