У Віцебску назва “Патрыятычны парк” падалася камусьці немілагучнай
Конкурс на назву будучага парку, што запланавана абсталяваць у Віцебску, абвясціла мясцовая газета. Пакуль тое, што прыдумалі архітэктары па распараджэнню старшыні аблвыканкама Аляксандра Косінца, завецца “Дзіцячы патрыятычны парк”. У хуткім часе запланавана ператварыць зялёную тэрыторыю паміж абласной Дошкай пашаны, музеем Міная Шмырова ды Заходняй Дзьвіной, у добраўпарадкаваны парк з пляцоўкамі для гульні ў валейбол, тэніс, футбол, кветнікамі ды музеем баявой тэхнікі пад адкрытым небам. Для ўзняцця патрыятычнага настрою моладзі тут мяркуецца ўсталяваць нават сапраўдны верталёт.
А вось назва “Патрыятычны парк” падалася камусьці немілагучнай. Гарадская газета абвясціла конкурс на мілагучнае імя для будучага парку і нават паабяцала таму, хто прыдумае прыстойную назву, каштоўны прыз.