У Віцебску пройдзе XXI Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі (фота)

З 26 па 30 лістапада у Віцебску адбудзецца чарговы, XXI Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі (IFMC).
У ім сёлета возьмуць удзел прадстаўнікі 10 краін – ад Швецыі і Нямеччыны да Казахстана і Кітая. Цікавым абяцае быць і сам конкурс, і выступы запрошаных зорак.

Выключнай падзеяй арганізатары называюць выступленне калектыву “Гацье Дэнс” з Нямеччыны, кіруе якім былы прэм’ер Штутгардскага балета Эрык Гацье, а таксама спектакль “Дачакацца Анёла”, які прадставіць “Прыгонны балет” з Санкт-Пецярбурга.

Запланаваныя майстар-класы пад кіраўніцтвам сусветна вядомых харэографаў і фотавыстава вядомага маскоўскага майстра Ўладзіміра Лупаўскога.