У Віцебску школьнікі на верталёце эвакуявалі з даху сваіх аднагодкаў

Вучэнні па ліквідацыі надзвычайнай сітуацыі прайшлі ў адной з віцебскіх школ. Прычым у ролі выратавальнікаў, медыкаў і альпіністаў выступалі самі дзеці. Школьнікі ў поўнай баявой амуніцыі прабіраліся скрозь дым, з дапамогай верталёта эвакуявалі з даху школы сваіх аднагодкаў і аказвалі першую медыцынскую дапамогу. У выніку, былі "выратаваны" 1700 вучняў.

Як паведамляе тэлеканал СТВ, вучэнням была прысвоеная найвышэйшая адзнака. МНС завіў, што і вучні, і адміністрацыя школы свае задачы выканалі даволі прафесійна. Падобныя масштабныя вучэнні з прыцягненнем школьнікаў і спецтэхнікі прайшлі ў Беларусі ўпершыню.

МНС плануе праводзіць такія мерапрыемствы ў кожным горадзе нашай краіны.