У Віцебску за раздачу газет затрымалі каардынатара руху "За свабоду!" (фота)

У Віцебску падчас раздачы газеты "Новае жыццё" з тэзісамі праграмы Аляксандра Мілінкевіча быў затрыманы каардынатар руху "За Свабоду!" Хрыстафор Жаляпаў. Здарэнне адбылося ўвечары 11 траўня. АМАП затрымаў Жаляпава проста на вуліцы. Пры сабе актывіст меў 291 асобнік "Новага жыцця".



Спадара Жаляпава амаль гадзіну прытрымалі ў Чыгуначным РАЎС Віцебска. Друкаваная прадукцыя была ў яго канфіскаваная, паведамляе сайт "Народныя навіны Віцебска".