У Віцебску затрымалі партыю наркотыкаў на 100 тысяч долараў
Партыю сiнтэтычных наркотыкаў коштам больш за 100 тысяч долараў затрымалі ў Віцебску супрацоўнікі Камітэта дзяржаўнай бяспекі. Падчас спробы рэалізаваць свой тавар быў арыштаваны грамадзянiн Лiтвы.
У наркагандляра было канфiскавана амаль 4 тысячы таблетак агульнай
вагой больш за кілаграм.
Замежны госць арганiзаваў цэлы "канал" пастаўкi сiнтэтычных наркотыкаў з Лiтвы ў Беларусь. У адмысловую злачынную групоўку таксама ўваходзiлi i беларусы, інфармуе газета "Звязда".
Замежны госць арганiзаваў цэлы "канал" пастаўкi сiнтэтычных наркотыкаў з Лiтвы ў Беларусь. У адмысловую злачынную групоўку таксама ўваходзiлi i беларусы, інфармуе газета "Звязда".