У Віцебску жанчына прыйшла да суседа і забіла яго малатком
Зламысніцу затрымалі.
У Віцебску жанчына прыйшла да свайго суседа і нанесла яму ўдар малатком. Ад атрыманай чэрапна-мазгавой траўмы 64-гадовы мужчына памёр.
Прэс-служба МУС адзначае, што труп мужчыны знайшлі падчас тушэння пажару ў пакоі камунальнай кватэры. Папярэдняе заключэнне пра прычыну смерці дала судова-медыцынская экспертыза.
Здымак з архіву.