У Віцебску злавілі несапраўднага інваліда, які хацеў скарыстацца льготай

Вялікі штраф спагналі з жыхара Віцебска за тое, што ён хацеў набыць ільготны білет па несапраўдным пасведчанні інваліда другой групы.  Высветлілася, што мужчына амаль дзесяць гадоў ездзіў па пасведчанні, у якім была пераклеяная фотакартка. Зараз мужчына мусіць выплаціць больш за два мільёны рублёў.