У Вільні сёння будзе акцыя пратэсту нацменшасцяў, а сярод іх і беларусаў
Акцыя пратэсту нацыянальных меншасцяў пройдзе 13 сакавіка каля будынка амбасады Чэхіі ў Вільні. Як паведамляе Regnum, у ёй плануюць паўдзельнічаць палякі, беларусы, рускія і ўкраінцы.
Віленскія ўлады дазволілі мітынг. Яго месца правядзенне — каля чэшскай амабасады — было выбрана з-за таго, што Чэхія цяпер старшыньствуе ў Еўрасаюзе.
Удзельнікі акцыі збіраюцца звярнуць увагу ЕС на тое, што ў Літве парушаюцца іх правы, устаноўленыя еўрапейскімі дырэктывамі і нормамі: пісаць прозвішчы ў пашпарце, не пераробліваючы іх на літоўскі капыл. Таксама існуе праблема забароны пакідаць надпісы грамадскага значэння на сваёй мове ў месцах кампактнага пражывання нацменшасцяў.