У Вярхоўную Раду Украіны падалі законапраект аб прызнанні АУН і УПА ваюючым бокам

"Наш законапраект накіраваны на аднаўленне гістарычнай справядлівасці і мае на мэце ліквідацыю наступстваў беззаконня і самаўпраўнасці, дапушчаных адзін час кіраўніцтвам Саюза ССР і Украінскай ССР, а таксама аднаўленне грамадзянскіх правоў сябраў АУН і воінаў УПА", — цытуе словы Кірыленкі УНІАН.


Законапраектам барацьба членаў Арганізацыі Украінскіх Нацыяналістаў і байцоў Украінскай Паўстанцкай Арміі за свабоду і незалежнасць Украіны ў перыяд з верасня 1939-га да канца 1956 года вызначаецца як нацыянальна-вызваленчая барацьба. Таксама АУН і УПА вызначаюцца ваюючым бокам за незалежнасць Украіны ў Другой сусветнай вайне. У адпаведнасці з законапраектам, на былых воінаў Украінскай Паўстанцкай Арміі распаўсюджваюцца статус удзельнікаў баявых дзеянняў і льготы, прадугледжаныя Законам Украіны "Аб статусе ветэранаў вайны, гарантыях іх сацыяльнай абароны" для ўдзельнікаў баявых дзеянняў.
 


Нагадаем, АУН і УПА ў 1940-я дзейнічалі і ў паўднёвых абласцях Беларусі, знішчаючы як прадстаўнікоў савецкіх сілавых структураў, так і прыхільнікаў савецкай улады. Усе спробы ўшанаваць на беларускім Палессі памяць байцоў УПА блакуюцца ўладамі.

Украінцам не дазволілі ўшанаваць у Беларусі УПА

Фота — unian.net