У Вярхоўны суд паступіла крымінальная справа, вядомая як "паляўнічая"
Гучная крымінальная справа, вядомая як "паляўнічая", прынятая да вытворчасці Вярхоўным судом. Следства, якое праводзіла УКДБ па Гомельскай вобласці, было завершанае ў пачатку жніўня.
Нагадаем, пра "паляўнічую справу" стала вядома ў красавіку. На нарадзе, прысвечанай працы праваахоўных органаў, Аляксандр Лукашэнка згадаў начальніка аддзела па барацьбе з карупцыяй і эканамічнымі злачынствамі Жлобінскага РАУС Леаніда Мінянкова, які арганізаваў гаспадарку для заняткаў паляваннем і рыбалкай для чыноўнікаў, дырэктароў і міліцэйскіх начальнікаў.
Па крымінальнай справе аб незаконным паляванні і перавышэнні ўлады ды службовых паўнамоцтваў былі затрыманыя Мінянкоў, начальнік упраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі ў сферы стратэгічных накірункаў УУС Гомельскага аблвыканкама Дзмітрый Баранаў, начальнік ўпраўлення па барацьбе з карупцыяй і эканамічнымі злачынствамі гомельскай міліцыі Аляксандр Малаеў.
Начальнік галоўнага ўпраўлення па барацьбе з карупцыяй і эканамічнымі злачынствамі МУС Віктар Ермакоў знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе. Ён абвінавачваецца ў тым, што аддаў загад сваім падначаленым сабраць кампрамат на супрацоўнікаў КДБ, паведамляе БелаПАН.