У Японіі пахавалі котку, якая служыла начальнікам вакзала
Пахаванне коткі Тамы адбылося ва ўрачыстай абстаноўцы.
У Японіі ўрачыста пахавалі котку Таму. Нацыянальнай славутасцю яна стала тады, як была прызначаная на пасаду начальніка чыгуначнай станцыі.
Начальнікам станцыі Кісі котка Тама стала восем гадоў таму. Як адзначае BBC, свой час яна бавіла ў будцы начальніка ў шынялі і фуражцы. Кошку прызначылі начальнікам станцыі пасля таго, як мясцовая чыгунка амаль збанкрутавала, і на станцыі Кісі не было ні аднаго супрацоўніка. Калі Тама стала начальнікам станцыі, колькасць пасажыраў, якія прыязджалі на станцыю Кісі, рэзка павялічылася.
На пахаванні коткі прадстаўнікі кампаніі і мясцовых уладаў дзякавалі ёй за тое, што яна прыцягнула ў горад турыстаў.
Цяпер на пасаду начальніка станцыі прызначаная новая кошка.
Фота — kasjauns.lv