У зборнай яшчэ адзін траўмаваны гулец, але Штанге пакуль не шукае замены

Трэніровачны лагер нацыянальнай зборнай Беларусі па футболе скараціўся яшчэ на аднаго гульца. Траўму атрымаў Павел Пласконны, абаронца салігорскага "Шахцёра". Нагадаем, раней стала вядома, што з-за траўмаў у бліжэйшым адборачным матчы чэмпіянату свету са зборнай Казахстана ў Брэсце не выйдуць на поле Аляксандр і Вячаслаў Глебы, а таксама паўабаронца БАТЭ Ігар Стасевіч, якога чакае аперацыя ў Нямеччыне.

Тым не менш галоўны трэнер зборнай Бернд Штанге пакуль не збіраецца выклікаць іншых гульцоў і разлічвае на тых, што засталіся, паведамляе БЕЛТА.