У Зэльве на загад ідэолага сарвалі памятную шыльду Ларысе Геніюш

У Зэльве, на доме, у якім жыла Ларыса Геніюш, мясцовыя ўлады знялі памятную шыльду паэтцы. Як нагадвае Радыё "Свабода", шыльда была ўсталяваная да 100-годдзя Геніюш, якое адзначаецца сёлета. Па словах цяперашняй гаспадыні будынку, дошку знялі пасля таго, як яе ўбачыў чыноўнік райвыканкаму Юры Кулікоў, які адказвае за ідэалогію.

Кулікоў заявіў, што ўлады хочуць "даць прававую ацэнку" несанкцыяванаму ўсталяванню. Дзе цяпер знаходзіцца шыльда, невядома.