У Зэльве распачалася падрыхтоўка да святкавання 100-х угодкаў Л. Геніюш

У Зэльве адзначылі 25-я ўгодкі з дня смерці славутай беларускай паэткі Ларысы Геніюш.  На могілках, дзе яна пахаваная, сабраліся не толькі жыхары Зэльвы, але і госці з Мастоў, Ваўкавыска і Баранавіч. На магілу былі ўскладзеныя кветкі, была прымацаваная бел-чырвона-белая стужка. Пасля мерапрыемства працягнулася ў хаце мастака Юрыя Качука, дзе прысутныя чыталі вершы паэткі. 

Паводле словаў Качука, найбольш масштабныя мерапрыемствы, прысвечаныя Ларысе Геніюш, у Зэльве пройдуць ў 2010 годзе. Тады будуць святкавацца 100-я ўгодкі з дня нараджэння паэткі.

Сяргей Апановіч, Еўрарадыё, Гродна