У Жлобіне мікрааўтобус наехаў на траіх пешаходаў, адзін чалавек загінуў
Здарэнне адбылося ўвечары 14 студзеня. Мужчыны біліся, калі трапілі пад колы.
У Жлобіне мікрааўтобус наехаў на траіх пешаходаў. Здарэнне адбылося ўвечары 14 студзеня. Як інфармуе прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў, кіраваў мікрааўтобусам "Пежо" жыхар Гомеля. Адзін з пацярпелых памёр у бальніцы.
Сайт onliner.by дадае, што двое мужчын (ва ўзросце 51 і 28 гадоў) біліся на дарозе, побач з імі знаходзілася 52-гадовая жанчына. У гэты момант на іх і наехаў мікрааўтобус, які, дарэчы, належыць паштоваму прадпрыемству. У лякарні ад атрыманых траўмаў памёр 28-гадовы мужчына. Іншы мужчына і жанчына шпіталізаваныя.
Фота: Delfi