У Жлобіне залевы падтапілі жылыя дамы, у Мінску — прыпынілі рух транспарту

У Жлобіне пасля праліўных залеваў 13 кастрычніка адбылося падтапленне жылых дамоў. Як паведамляе БелаПАН, у раённую службу па надзвычайных сітуацыях паступілі паведамленні аб дзевяці падтопленых падворках. Выратавальнікі будуць там адпампоўваць ваду.

Дарэчы, у Жлобине 13 кастрычніка выпала месячная норма ападкаў — 50 мм, або 50 літраў вады на квадратны метр.

Дажджы ўчора прайшлі на большай частцы тэрыторыі Гомельшчыны. Па паведамленнях сіноптыкаў, у Мазыры зафіксавана 49 мм ападкаў, або 109% кастрычніцкай нормы (45 мм). У Васілевічах выпаў 41 мм ападкаў (84%). Для гэтых трох населеных пунктаў колькасць ападкаў, якія выпалі на працягу дня, стала рэкорднай за ўвесь перыяд метэаназіранняў у кастрычніку. Амаль дзве траціны месячнай нормы ападкаў зафіксавана ў Чачэрску — 33 мм (63%).

У Мінску з-за падтаплення праезнай часткі дарог зранку 14 кастрычніка прыпыняўся рух па васьмі тралейбусных маршрутах.

Рух транспарту быў спынены на скрыжаванні вуліцы Каліноўскага з праспектам Незалежнасці, вуліц Ташкенцкая, Галадзеда і Карастаянавай, 17.

Акрамя таго, мінулай ноччу ў выніку парыву ветра былі абясточаныя сем вёсак у Слуцкім раёне Міншчыны. Энергазабеспячэнне было адноўлена да 9 гадзінаў раніцы.