У Жлобінскім раёне ў дзень атрымання пенсіі знікла пенсіянерка
Амаль суткі супрацоўнікі міліцыі шукалі 80-гадовую пенсіянерку ў Жлобінскім раёне. Яна пайшла ў лес за чарніцамі і не вярнулася. Трывогу суседзі і сваякі паднялі толькі ўвечары. Знікненне ў дзень атрымання пенсіі падалося падазроным для міліцыянтаў. Для пошукаў жанчыны былі прыцягнутыя дзесяткі чалавек — ляснікі і мясцовыя жыхары.
Аднак, як пасля высветлілася, пенсіянерка была ў 20 кіламетрах ад сваёй вёскі. Яна выйшла на дарогу, але на працягу 6 гадзін не здолела спыніць ніводную машыну — ўсе праязджалі міма. Таму бабулі давялося ісці амаль увесь шлях пешшу, паведамляе тэлеканал СТВ.