У ЗША шукаюць беларускую дзяўчынку, якая не вярнулася з адпачынку
Беларуская дзяўчынка знікла ў ЗША. Непаўналетняя грамадзянка Беларусі, якая была на адпачынку ў Злучаных Штатах, не прыехала ў аэрапорт Сан-Францыска, адкуль 5 жніўня на самалёце ў Мінск вылятала група беларускіх дзяцей - агулам 25 чалавек. Вылет беларускай групы быў адкладзены, цяпер ёй апякуецца консул беларускага дыппрадстаўніцтва ў Вашынгтоне, які прыехаў у Сан-Францыска. Прадстаўнікі амерыканскай арганізацыі, якая прымала беларускіх дзяцей, звярнуліся ў паліцыю.
МЗС Беларусі патрабуе ад амерыканскіх уладаў "забяспечыць неадкладны вылет групы беларускіх дзяцей на радзіму ў поўным складзе", паведамляе БЕЛТА.
МЗС Беларусі патрабуе ад амерыканскіх уладаў "забяспечыць неадкладны вылет групы беларускіх дзяцей на радзіму ў поўным складзе", паведамляе БЕЛТА.