У ЗША выкрытыя больш за сотню фальшывых "ахвяраў 11 верасня"

Яны дамагліся буйных кампенсацыяў пасля 11 верасня 2001 года. Але, як апынулася, іх дзеянні каштавалі бюджэту некалькі мільёнаў долараў, паведамляе РБК са спасылкай на тэлеканал АВС.



Як паведаміў генеральны пракурор Манхэтэна Сайрус Вэнс, падазраваныя "цынічна падрабілі заключэнні аб праблемах з псіхікай, атрыманых у выніку тэракту ў Нью-Ёрку". Выплаты з боку дзяржавы "ахвярам" дасягалі 500 тысяч долараў.



На працягу мноства месяцаў паліцыянты збіралі звесткі на сваіх былых калегаў і пажарнікаў. Выявілася, што, атрымаўшы грошы, тыя хутка пазбавіліся ад дэпрэсіі, адправіўшыся катацца на горных лыжах. Людзі, якія заяўлялі, што баяцца выйсці з дома, нечакана лёгка апынуліся сярод пасажыраў элітных марскіх круізаў.



Сярод затрыманых апынуўся і 89-гадовы Томас Хэйл — кіраўнік фірмы, якая дапамагала паліцыянтам і пажарным атрымліваць падробленыя даведкі. Пры гэтым нібыта пацярпелыя не пазбаўляліся права на нашэнне зброі. Для праходжання сапраўдных камісій яны праходзілі спецыяльны трэнінг. Падчас яго ашуканцам распавядалі, як апранацца і гаварыць.



Фота — lasvegas.informermg.com